Выстава Ларысы Зарубінай “Нясвіжскі праменад”

29.11.2016

       З 6 снежня 2016 по 29 студзеня 2017 года у выставачнай зале Інфармацыйна-кассавага цэнтра пройдзе выстава работ сучаснай мастачкі Ларысы Зарубінай.

   Выстаўка «Нясвіжскі праменад» прысвечана Нясвіжу, гораду з багатым гістарычным мінулым, які заўсёды вабіў мастакоў, пісьменнікаў, музыкаў. Паданні, легенды сёння можна адчуць у сілуэтах замка, адлюстраваннях азёр, таямнічых алеях парку.  

      Дадзеная экспазіцыя дэманструе працы, выкананыя ў розныя гады. Аснову кампазіцыі складаюць краявіды Нясвіжа, а таксама іншых гістарычных мясцін Беларусі. Гэта «Зіма ў Заслаўі», «Лагойскі матыў», «У старым парку» і іншыя.