Тэатралізаваная экскурсія “Начное падарожжа па замку Радзівілаў” — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ
Тэатралізаваная экскурсія “Начное падарожжа па замку Радзівілаў”

Тэатралізаваная экскурсія “Начное падарожжа па замку Радзівілаў”

Нясвіж, ноч, палац, ліхтар ... Вакол цішыня, толькі крокі гулка раздаюцца ў глыбіні цёмных калідораў, дзесьці дзіка вые вецер. З велізарных карцінных палотнаў за Вамі сочаць вочы Радзівілаў. У люстэрках з пацьмянелай амальгамай з’яўляюцца дзіўныя цені. Раптам Вы чуеце ціхую мелодыю, яна ўсё гучней, гучней! Нечакана з цемры з'яўляецца…

Магчыма, хтосьці здрыганецца ад нечаканасці. У кагосьці падзеі начнога жыцця дома Радзівілаў могуць выклікаць усмешку.

Лабірынты пакояў і залаў прывядуць вас у бальную залу, дзе танчаць нават ноччу. Вы зможаце крадком зазірнуць у кабінет князя і адпачывальню княгіні.

Таямніцы, цені, містыка...

ПАДРАБЯЗНЕЙ