• Галоўная
  • /
  • Фестывальныя і канцэртныя праекты

Фестывальныя і канцэртныя праекты

Фестывальныя праекты

Штогод музей-запаведнік "Нясвіж" праводзіць на сваёй тэрыторыі разнастайныя культурна-масавыя мерапрыемствы. Найбуйнейшымі праектамі з'яўляюцца "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў" і "Арт-фэст Уршулі Радзівіл". Праект "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў" паспяхова рэалізуецца з 2010 года. На працягу трох цёплых чэрвеньскіх вечароў у замкавым двары праходзяць пастаноўкі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Толькі лепшыя творы, толькі яскравейшыя зоркі ў неверагодных дэкарацыях Нясвіжскага Палаца. За нядоўгі час свайго існавання фестываль стаў сапраўдным святам для аматараў нацыянальнага опернага і балетнага мастацтва. На сцэне ва ўнутраным двары ўжо адбыліся такія вядомыя пастаноўкі, як балеты "Лебядзінае возера", "Шчаўкунчык", опера "Сівая легенда".

Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва "Арт-фэст Уршулі Радзівіл" збірае ў Нясвіжы творчыя калектывы з розных краін. Традыцыйны форум праходзіць у апошнія дні чэрвеня. Праект названы ў гонар Францішкі Уршулі Радзівіл, жонкі нясвіжскага ардыната Міхала Казіміра Радзівіла "Рыбанькі". Менавіта Уршуля, таленавітая паэтэса і драматург, стала стваральніцай Нясвіжскага тэатра эпохі барока, які быў першым на нашых землях. Асноўнай пляцоўкай фестывалю нязменна абіраецца Нясвіжскі Палацавы ансамбль, прадстаўлення праходзяць таксама ў гарадской Ратушы XVI ст.

Праграмы фестываляў становяцца вядомыя за месяц да іх пачатку.
Даведкі па тэлефонах: 801770 20602, +37529 5518051+37529 5518051, +37529 1903149+37529 1903149.