Унікальная выстава — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Унікальная выстава

Унікальная выстава

27 лістапада ў Малой выставачнай зале Палацавага ансамбля пачала дзейнічаць унікальная выстава работ беларускага маэстра каменеапрацоўкі А.В. Папельскага, прысвечаная духоўнай святыні Беларусі – цудатворнай Жыровіцкай іконе Божай Маці.

Абраз Божай Маці "Жыровіцкая" з'яўляецца адным з самых вядомых і шанаваных абразоў свету. Пры гэтым, ён з'яўляецца самым маленькім шанаваным Багародзічным абразам.

У рамках выставы можна ўбачыць звыш 70 выяў шырокавядомага іканаграфічнага зводу Жыровіцкай іконы ў розных тэхніках каменеапрацоўкі натуральных камянёў: мармуру, оніксу, траверціну, кварцыту. Усе прадметы з'яўляюцца рэлігійнымі атрыбутамі-абразамі, якія былі ўцаркоўлены і створаны па дабраславенню праваслаўнай царквы.

Экспазіцыя ўяўляе сабой самую яркую частку неверагоднай па сваіх маштабах калекцыі абразоў у камні, створаную ў Беларусі, роўнай якой няма ні ў адной краіне свету. Ля вытокаў стварэння першага абраза з камня стаяў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, які на той момант з'яўляўся Праасвяшчэнным Барысаўскім і Мар'інагорскім.

Прадстаўленая экспазіцыя абразоў з камня – нетыповая з'ява ў свеце традыцыйных абразоў мастацкага пісьма. Паглыбленае прачытанне вобраза, наватарства аўтара праекта Алега Папельскага прывялі да новага, нетрадыцыйнага бачання абразоў, якое дазваляе пашырыць уяўленне аб іконах.

Выстава будзе працаваць да 18 лістапада 2024 года.

 

Кошт ўваходных білетаў:

Індывідуальнае наведванне дарослы – 7,00 беларускіх рублёў;

Індывідуальнае наведванне 2 дарослых (міні-група) – 10,50 беларускіх рублёў;

школьнікі, студэнты, пенсіянеры – 3,50 беларускіх рублёў.

Наведаць выставу можна без набыцця білета на пастаянную экспазіцыю палаца.

Квіткі можна набыць у касах музея-запаведніка.

 

Рэжым работы:

у зімовы час (з 1 кастрычніка па 30 красавіка) з 9 да 18;

у летні час (з 1 мая па 30 верасня) з 10 да 19.

 

Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефонах:

+375 1770 20602,   +375 1770 20660;

маб. тэл.: +375 29 551 80 51, +375 29 569 29 59, +375 29 190 31 82.