Выданні
Музеи как центры сохранения исторической памяти: материалы научно-практической конференции (Несвиж, Дворцовый ансамбль рода Радзивиллов, 28 октября 2022 г.) / составители А.В. Блинец, Д.Л. Ященко. – Несвиж: Национальный историко-культурный музей-заповедник «Несвиж», 2023. – 403 с. [10] л.ил.
У зборнік уваходзяць матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай пытанням музейнай дзейнасці, захаванню гістарычнай памяці і папулярызацыі рэгіянальнай гісторыі. Сярод яго аўтараў як супрацоўнікі шэрагу беларускіх музеяў (Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту і інш.), так і навукоўцы-гісторыкі, даследчыкі музейнай справы. Большая частка матэрыялаў прысвечана практычным пытанням арганізацыі і правядзення музейных праектаў рознай накіраванасці, пабудове экспазіцый, камунікацыі з наведвальнікамі, вывучэнню фондавых калекцый. Асобны раздзел распавядае пра праекты, рэалізаваныя ў Год гістарычнай памяці. Значная ўвага надаецца гісторыі Нясвіжскага рэгіёна, вывучэнню спадчыны роду Радзівілаў.
З матэрыяламі супрацоўнікаў Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” можна азнаёміцца на нашым сайце.
Змест
-
pdf
А. Ярош. Братская могила у стен Несвижского замка.pdf
(.pdf, 1 Mb)
-
pdf
С. Чистяков. Реставрация и музеефикация Несвижского замка.pdf
(.pdf, 19 Mb)
-
pdf
А. Герасимович. Слуцкие ворота как выставочная площадка.pdf
(.pdf, 22 Mb)
-
pdf
Л. Жук. Серебряные ложки в коллекции музея-заповедника.pdf
(.pdf, 22 Mb)
-
pdf
Л. Жук. Фамільнае срэбра князёў Радзівілаў.pdf
(.pdf, 2 Mb)
-
pdf
А. Блінец. Прадметы з радзівілаўскай крыпты.pdf
(.pdf, 4 Mb)
-
pdf
А. Блінец. Савецкі Нясвіж у 1919 г..pdf
(.pdf, 21 Mb)
Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі: зборнік матэрыялаў Міжнароднага навуковага семінара і Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г., Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) / укладальнікі У. У. Караленак, С. М. Клімаў. – Нясвіж: Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”, 2020 г. – 374 с. [16] л. іл.: іл.
Зборнік змяшчае матэрыялы навуковых мерапрыемстваў, праведзеных у 2019–2020 гг. у межах праекта “Захаванне і адаптацыя спадчыны князёў Радзівілаў для развіцця турызму ў Кедайняі і Нясвіжы” праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Латвія – Літва – Беларусь у межах Еўрапейскага інструмента суседства. У першай частцы “Зборы і калекцыяніраванне: гісторыя і сучаснасць” змешчаны матэрыялы канферэнцыі “Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі”. Асноўнай тэмай раздзела з’яўляецца гісторыя збораў Нясвіжскага замка ў XVIII–XX стст. Таксама закранаюцца пытанні, звязаныя з лёсам бібліятэкі Храптовічаў, яўрэйскай калекцыі Беларускага дзяржаўнага музея і інш. У другой частцы “Магнаты і вера” пераважна закранаюцца пытанні гісторыі радзівілаўскай крыпты ў касцёле Божага Цела, вынікі яе нядаўніх даследаванняў і сучасны стан. Матэрыялы адлюстроўваюць міждысцыплінарны характар вывучэння гісторыі ўсходнееўрапейскага рэгіёна.
Змест-
pdf
Змест.pdf
(.pdf, 141 Kb)
-
pdf
А. Блінец. Маёмасць Нясвіжскага замка.pdf
(.pdf, 364 Kb)
-
pdf
І. Мілінкевіч. Атрыбуцыя драўлянага медальёна.pdf
(.pdf, 2 Mb)
-
pdf
Е. Денисенко. Доминиканцы в Несвиже.pdf
(.pdf, 844 Kb)
Модныя дамы ў Нясвіжы: каталог міжнароднай выставы, 4 лютага – 5 красавіка 2020 г. / тэкст А. Блінец, М. Маленда, Б. Наленч-Нінеўская, фота П. Дроздзік, П. Ямскі. – Нясвіж: Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”, 2020 г. – 84 с.
У 2019 г. у Музеі ў Небарове і Аркадыі (Польшча) прайшла выстава “Мода небароўскіх дам”, на якой была прадстаўлена калекцыя ўбораў княгіні Ганны Радзівіл з Любамірскіх (1882–1947). У 2020 г. выставачны праект, дапоўнены шэрагам прадметаў, быў рэалізаваны ў музеі-запаведніку “Нясвіж” пад назвай “Модныя дамы ў Нясвіжы”. Адмыслова да гэтай выставы перапрацаваны і перавыдадзены польскі каталог 2019 г. Для яго беларускай версіі напісаны артыкул “Жанчыны ў гісторыі Нясвіжа і Небарова”, дабаўлены некаторыя фотаздымкі. У каталогу змешчаны выявы адзення і аксэсуараў з гардэробу Ганны Радзівіл, матэрыялы па гісторыі жаночай моды ХІХ – пачатку ХХ стст, аб асаблівасцях работы рэканструктараў адзення. Беларускамоўныя артыкулы забяспечаны рускамоўнымі рэзюмэ.
Нясвіжскі замак: падзеі, асобы, спадчына: зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Нясвіж, 6–7 верасня 2018 г.) / укладальнікі А. У. Блінец, С. М. Клімаў. – Нясвіж: Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”, 2019 г. – 374 с. [12] л. іл.: іл.
У зборніку змешчаны матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 435-годдзю пачатку будаўніцтва Нясвіжскага замка. 29 артыкулаў беларускіх, польскіх, украінскіх, расійскіх даследчыкаў згрупіраваны па 4 тэмах: “Нясвіжскі замак – рэзідэнцыя князёў Радзівілаў”, “Замкі на землях былога Вялікага Княства Літоўскага”, “Род Радзівілаў у гісторыі Усходняй Еўропы”, “Музейная дзейнасць”. У іх закранаюцца пытанні звязаныя з гісторыяй Нясвіжскай, Алыцкай, Небароўскай рэзідэнцый, постацямі асобных прадстаўнікоў роду, рэпрэзентацыі Радзівілаў у мастацкай культуры і музейных экспазіцыях, атрыбуцыі музейных прадметаў і выкарыстанню былых гістарычных аб’ектаў у якасці турыстычных. У навуковае абарачэнне ўводзіцца шэраг раней невядомых або малавядомых звестак.
Выданне разлічана на гісторыкаў, краязнаўцаў, музейных работнікаў.
-
pdf
Звесткі пра аўтараў, змест.pdf
(.pdf, 22 Mb)
-
pdf
У. Караленак. Нясвіжскі палац у эга-дакументах.pdf
(.pdf, 312 Kb)
-
pdf
А. Блінец. Нясвіжскі замак у міжваенны перыяд.pdf
(.pdf, 338 Kb)
-
pdf
І. Мілінкевіч. Асаблівасці ўжывання каляндароў.pdf
(.pdf, 287 Kb)
-
pdf
Л. Жук. Часы французских производителей в фондах музея.pdf
(.pdf, 6 Mb)
Кніга-альбом працягвае серыю навукова-папулярных мастацкіх выданняў, якія распавядаюць аб нясвіжскай рэзідэнцыі і ўнікальных калекцыях князёў Радзівілаў. Яна прысвечана вайсковай гісторыі і дазваляе ўявіць усё багацце і шматграннасць збору зброі і даспехаў, які стагоддзямі захоўваўся і папаўняўся ў нясвіжскім замку. Выданне праілюстравана архіўнымі фотаздымкамі, гравюрамі, змяшчае кароткі нарыс гісторыі радзівілаўскай калекцыі, каталогі аўкцыёнаў 1926 і 1928 гг., на якіх часткова былі распрададзены прадметы з нясвіжскіх збораў, фотаздымкі і кароткія апісанні артэфактаў, якія сёння захоўваюцца ў музеях ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Германіі, Францыі. Многія з іх упершыню прадстаўлены ўвазе шырокага чытача. Таксама ў альбоме адлюстравана сучасная экспазіцыя арсенала музея-запаведніка “Нясвіж”. Выданне забяспечана тэрміналагічным слоўнікам. Усе матэрыялы прадстаўлены ў трох моўных версіях: беларускай, рускай, англійскай.
У 2018 г. аўтар кнігі Сяргей Егарэйчанка “за значны ўклад у захаванне гістарычнай спадчыны і выданне кнігі-альбома” быў адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.
Спецыяльны нумар “Беларускага гістарычнага часопіса”, прысвечанага 25-годдзю музея-запаведніка “Нясвіж”, падрыхтаваны рэдкалегіяй сумесна з супрацоўнікамі гэтай установы. Выданне змяшчае гутарку з дырэктарам музея-запаведніка Сяргеем Клімавым і 7 артыкулаў аб гісторыі і сучасным стане Нясвіжскага замка. Сярод тэм, якія асвятляюцца на яго старонках: месца Нясвіжа ў войнах XVI–XVIII стст., фарміраванне архіва князёў Радзівілаў, лёс Нясвіжскай ардынацыі на мяжы ХІХ–ХХ стст., іканаграфія замка, напрамкі дзейнасці музея-запаведніка. Акрамя таго змешчаны каляндар асноўных падзей з гісторыі замка і кароткія апісанні асноўных залаў. Выданне багата ілюстравана сучаснымі і архіўнымі фотаздымкамі.
Турыстычны праваднік распавядае пра музейную экспазіцыю ў былым княжацкім палацы. На яго старонках даецца сціслая характарастыка музейных залаў, кароткія жыццяпісы асобных прадстаўнікоў роду Радзівілаў, займальныя факты з гісторыі Нясвіжа. Выданне ілюструюць 106 фотаздымкаў, на якіх прадстаўлены помнікі гісторыі і архітэктуры старадаўняга горада, інтэр’еры і экстэр’еры палаца, фрагменты музейнай экспазіцыі, маляўнічыя ваколіцы замка. 5 схем з падрабязнымі тлумачэннямі дазваляюць не толькі самастойна арыентавацца ў залах і парках, але і паказваюць размяшчэнне сувенірных крамаў, гасцініцы, кавярні, іншых неабходных турыстам аб’ектаў.
На працягу 2017–2019 гг. выйшлі ў свет руская, беларуская, англійская, польская версіі правадніка.
- 1 (current)
- 2