17 верасня - Дзень народнага адзінства
Шаноўныя сябры!
Прыміце віншаванні з самым маладым дзяржаўным святам нашай краіны — Днем народнага адзінства!
Дата 17 верасня сімвалізуе еднасць беларусаў, таму што патрыятызм, высокая грамадзянская адказнасць, павага да людзей і традыцый ва ўсе часы былі адметнай рысай жыхароў нашай краіны і дапамаглі пераадолець цяжкасці, якія з’яўляліся на шляху.
Мы ганарымся дасягненнямі нашых продкаў, ствараем для нашых дзяцей шчаслівую будучыню. Бо, захоўваючы гістарычную памяць, прытрымліваючыся духоўных і маральных здабыткаў нашага грамадства, важна менавіта разам, у адзінстве, захаваць і павялічваць сучасныя дасягненні дзеля будучых пакаленняў.
Мы жадаем кожнаму грамадзяніну Беларусі добрага здароўя, шчасця, гармоніі, міру і дабрабыту!
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: