18 мая – Міжнародны дзень музеяў — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

18 мая – Міжнародны дзень музеяў

18 мая – Міжнародны дзень музеяў

Віншуем усю музейную супольнасць з прафесійным святам! Жадаем калегам, карпатлівая праца якіх накіравана на захаванне, развіццё і папулярызацыю лепшых традыцыйных каштоўнасцей айчыннай культуры і гісторыі, каб іх дзейнасць прыносіла свой плён у выглядзе нязменнага росту колькасці наведвальнікаў з палаючымі вачыма і зацікаўленымі поглядамі.

Няхай папаўняюцца калекцыі, мірна захоўваюцца ў фондах далікатныя экспанаты, становіцца яшчэ больш новых музейных праектаў, цікавых выставак і экспазіцый!

А нашых дарагіх наведвальнікаў чакаем у госці і запрашаем далучыцца да ўдзелу ў штогадовай акцыі "Ноч музеяў-2024", дзе ўжо сёння вечарам нашу музейную прастору захопіць "Тэатральная містэрыя".

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: