22 сакавіка – Дзень памяці Хатынскай трагедыі

Сакавіцкі дзень 1943 года стаў апошнім для 149 хатынцаў, з іх 75 дзяцей да 16-гадовага ўзросту. У полымі зніклі 26 дамоў. На месцы лясной вёскі засталося папялішча.
Памятаць мінулае—- значыць вучыцца па ўроках гісторыі, каб не дапусціць паўтарэння падобных жахаў у будучыні. Гэта значыць шанаваць мір, свабоду і гармонію паміж людзьмі. Няхай памяць аб Хатыні заўсёды нагадвае нам аб неабходнасці міру і згоды.
У рамках мерапрыемстваў да Дня памяці Хатынскай трагедыі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае ўсіх жадаючых 22 сакавіка 2025 года з 11:00 да 15:00 на бясплатную экскурсію па выставе «Пераўтвораныя ў попел. Генацыд беларускага народа на тэрыторыі Нясвіжскага раёна ў гады вайны». Прыходзьце, каб ушанаваць памяць ахвяр і даведацца больш аб гэтай трагічнай старонцы гісторыі.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: