Флаг РБ Герб РБ

25 верасня ў Беларусі пройдзе Адзіны дзень бяспекі

25 верасня ў Беларусі пройдзе Адзіны дзень бяспекі
25 верасня ў Беларусі пройдзе Адзіны дзень бяспекі. Асноўнымі арганізатарамі акцыі з'яўляюцца МНС, МУС, Міністэрства аховы здароўя, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, таксама да іх далучацца грамадскія аб'яднанні, сродкі масавай інфармацыі і іншыя зацікаўленыя арганізацыі.

Як часта вы задумваецеся, наведваючы гандлёвы цэнтр або кінатэатр, кафэ або спартыўны комплекс, дзе знаходзяцца эвакуацыйныя выхады і куды вы накіруецеся ў выпадку пажару? Добра, калі на гэты аб'ект вы прыходзіце не ў першы раз і хоць трохі арыентуецеся, але і гэта не дае поўнай гарантыі, што вы не разгубілася ў выпадку надзвычайнай сітуацыі. А калі вы несяце адказнасць не толькі за сябе, але і за іншых людзей? Разгубленасць дрэнны дарадца ў любой сітуацыі, а тым больш у надзвычайнай, калі кошт памылкі – жыццё. Каб быць упэўненым у сваіх дзеяннях, не паддавацца паніцы, трэба ведаць правільны алгарытм дзеянняў. Нялішнім будзе выпрацаваць у сябе звычку, заходзячы, напрыклад, у гандлёвы цэнтр, пракруціць ў галаве маршрут, па якім вы зможаце хутка выйсці на вуліцу, калі сумняваецеся адказ заўсёды можна знайсці на плане эвакуацыі.

У адзіны дзень бяспекі кіраўнікі аб'ектаў арганізуюць практычную адпрацоўку планаў эвакуацыі. Як і куды правільна рухацца, на якія знакі арыентавацца, каб застацца ў жывых пры пажары і іншых НС, як правільна карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння і аказаць першую дапамогу – жыхары раёна змогуць даведацца не толькі ў тэорыі, але і на практыцы.

У г. Нясвіж тэматычныя мерапрыемствы запланаваны 25.09.2025 у 15-00.

На свяце будзе арганізаваны цэлы шэраг ужо ўпадабаных гульнявых пляцовак, на якіх госці змогуць вывучыць алгарытм выкліку службы выратавання, Правілы карыстання рознымі сродкамі пажаратушэння, аказання першай дапамогі, дзеянням пры іншых НС. І дарослыя, і дзеці даведаюцца якім правілам неабходна прытрымлівацца, каб пры пажары не пацярпець і хутка пакінуць месца здарэння, па якіх тэлефонах тэлефанаваць ратавальнікам і, якую інфармацыю неабходна паведаміць.

З дапамогай інтэрактыўных пляцовак удзельнікі Адзінага дня бяспекі змогуць адпрацаваць дзеянні ў выпадку розных надзвычайных сітуацый, павысіць узровень ведаў у галіне бяспекі, а таксама праверыць іх, прайшоўшы тэставанне.
Запрашаем усіх далучыцца да мерапрыемстваў у рамках адзінага дня бяспекі, разам са службамі экстранага рэагавання праверыць свае веды ў галіне бяспекі і замацаваць іх, каб пры рэальнай НС не разгубіцца, выратаваць сваё жыццё і дапамагчы таму, хто побач.