Нясвіж - Залессе
З 11 лістапада па 11 снежня 2024 года ў «Летняй аранжарэі» музея-сядзібы М.К. Агінскага можна пазнаёміцца з выставай «Шэдэўры калекцыі і ўнікальныя артэфакты музея-запаведніка «Нясвіж».
Праект распавядае пра асаблівасці, калекцыйнай і гістарычнай значнасці прадметаў, сабраных супрацоўнікамі за 30-гадовы перыяд дзейнасці музея-запаведніка, і якія з'яўляюцца часткай экспазіцыі музея.
Сярод прадстаўленых прадметаў — каштоўны фарфор, вырабы з мармуру і срэбра, загадкавыя механізмы, музычныя інструменты, шэдэўры дэкаратыўна-прыкладнога і зброевага мастацтва, якія выдатна спалучаюцца ў музейных залах з гравюрнымі работамі, прадметамі фалерыстыкі, мемарыяльнымі экспанатамі, шматлікімі гадзіннікамі і старадаўняй мэбляй вядомых майстроў.
Адрас: Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, аграгарадок Залессе.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: