Конкурс фотаздымкаў “Паркі Нясвіжа”
Дзесяты год запар Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” сумесна з РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” праводзіць фотаконкурс “Паркі Нясвіжа” і запрашае прыняць удзел як прафесійных фатографаў, так і аматараў. Галоўная ўмова – на фотаздымку павінна быць выява аднаго з нясвіжскіх паркаў.
Жадаючых прыняць удзел у фотаконкурсе “Паркі Нясвіжа” просім пазнаёміцца з Інфармацыйным паведамленнем да конкурсу фотаздымкаў “Паркі Нясвіжа”
Восьмы год запар Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” сумесна з РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” праводзіць фотаконкурс “Паркі Нясвіжа” і запрашае прыняць удзел, як прафесійных фатографаў так і аматараў. Галоўная ўмова – на фотаздымку павінна быць выява аднаго з нясвіжскіх паркаў.
Намінацыі конкурса:
Панарама – ландшафтныя панарамныя здымкі з некалькіх кадраў;
Пейзаж – здымкі ланшафтаў прыроды адным кадрам;
Эцюд –здымкі невялікіх участкаў парка – паляна, дрэва, камень, скульптура, возера, жывёлы, расліны, насякомыя і г.д.
Умовы ўдзелу ў конкурсе: Кожны ўдзельнік можа падаць на конкурс не больш за дзесяць работ ў фармаце JPEG або TIFF у высокай якасці, памерам не меней 1600 пікселяў па доўгім баку, якасцю – 300 dpi. Фотаздымкі не павінны быць апрацаваны якім-небудзь графічным рэдактарам і мець рамак, таксама не дапускаецца ўказанне даты і часу на конкурснай рабоце. Абавязковая ўмова – фотаздымкі павінны быць аўтарскія!
Акрамя таго, удзельнікам конкурсу неабходна запоўніць заяўкі на кожную работу:
Узор заяўкі:
1. Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара работы.
2. Электронны адрас і тэлефон.
3. Намінацыя конкурса.
4. Назва работы.
Дата заканчэння прыёму заявак на конкурс: 3 снежня 2025 г.
Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурса: 7 снежня 2025 г.
Прызы конкурса: Пераможцы конкурса ў намінацыях будуць узнагароджаны памятнымі дыпломамі і падарункамі. Акрамя таго, самыя лепшыя работы конкурсаўвойдуць у фотаальбом, які будзе размешчаны на афіцыйным сайце музея-запаведніка.
Калі ў Вас з’явілася жаданне прыняць удзел у фотаконкурсе “Паркі Нясвіжа”, то Вам неабходна даслаць фотаздымкі і заяўкі на электронны адрас: vs@niasvizh.by
Адказны за арганізацыю:
Вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці Мазалеўскі Вячаслаў Іванавіч
Кантактны тэлефон: +375 29 7 063 777 (мабільны)
Правы на работы, дасланыя на конкурс, пераходзяць дамузея-запаведніка “Нясвіж” і РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”.