“Кубак Старога замка 2025” дастаўся камандзе “Star”

17 сакавіка ў Тэатральнай зале палацава-паркавага комплексу прайшла інтэлектуальная гульня “Кубак Старога замка 2025”. Тымай для інтэлектуальных спаборніцтваў сталі помнікі сусветнай спадчыны ЮНЕСКА свету, так як у гэтым годзе спаўняецца двадцаць год як архітэктурны, жылы і культурны комплекс роду Радзівілаў у горадзе Нясвіжы ўваходзіць у спіс помнікаў гэтай арганізацыі.
Удзельнікамі інтэлектуальных баталій сталі вучні восьвых і дзевятых класаў дзяржаўных устаноў адукацыі з Нясвіжскага і Стаўбцоўскага раёнаў.
У выніку ўпартай барацьбы перамагла каманда “Star” ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Нясвіжа”. Другое мейста заняла каманда “Нясвіжане” ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Нясвіжа”, трэцяй стала каманда “Гімназісты” ДУА “Нясвіжская гімназія”.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі, а самае галоўнае яшчэ раз упэўніліся ў багацці культурнай і гістарычнай спадчыны свету.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: