Флаг РБ Герб РБ

Ноч музеяў-2026

Ноч музеяў-2026
ШТО ЧАКАЕ 16 МАЯ ГАСЦЕЙ МУЗЕЯ-ЗАПАВЕДНІКА “НЯСВІЖ”:
19:00-22:00
Тэматычная праграма “Ноч музеяў-2026”, 6+ у Цэнтральным двары:
- у 19:20, 20:00, 20:40, 21:20
- музычна-харэаграфічная праграма Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі",
- «жывыя скульптуры»,
- інтэрактыўныя гульнявыя пляцоўкі,
- гандлёвыя пляцоўкі з вырабамі беларускіх рамеснікаў,
- фота ў гістарычных касцюмах, відэаспінэр.
УВАХОДНЫ БІЛЕТ – 10.00 руб.
 А таксама!
Тэатралізаваная экскурсія-анімацыя “Антычныя загадкі Нясвіжскага замка”, 6+ у Палацавым ансамблі:
- не проста шпацыр па залах, а займальная прыгода. Удзельнікам трэба будзе разгадваць таямніцы старажытнага архіва, шукаць зніклыя лісты і выконваць заданні антычных персанажаў. Вас чакаюць незвычайныя сустрэчы з насельнікамі замка, музыка ў выкананні фартэпіяннага трыа «Трыо Тайм», загадкі, таямніцы, адкрыцці, танцы, прызы і іншае…
 КОШТ БІЛЕТАЎ:
 адзіны ўваходны білет*
 - поўны - 35.00 руб.
- ільготны (для школьнікаў, студэнтаў, дарослых членаў шматдзетных сем'яў) - 25.00 руб.
 *У кошт АДЗІНАГА БІЛЕТА ўключана наведванне праграмы “Ноч музеяў-2026” у Цэнтральным двары і наведванне тэатралізаванай экскурсіі-анімацыі “Антычныя загадкі Нясвіжскага замка” ў Палацавым ансамблі. Білеты на мерапрыемствы можна набыць: - з 18:00 да 20:00 у інфармацыйна-касавым цэнтры, - з 18:40 да 21:00 у касах палаца.
Білеты У ДВОР на тэматычную праграму “Ноч музеяў-2026” можна набыць АНЛАЙН па спасылцы