Запрашаем на гульню-віктарыну “Цуды на кожнай галінцы”!
Выконваючы заданні гульні, вы бліжэй пазнаёміцеся з прадстаўленымі на выставе антыкварнымі і вінтажнымі цацкамі калекцыянера Наталлі Кавалёвай; даведаецеся нямала займальных фактаў з гісторыі іх узнікнення, а героі народных, рускіх і замежных казак, якія прадстаўлены ў выглядзе ёлачных цацак, дапамогуць вам аднавіць веды па літаратуры і атрымаць сувеніры ад музея-запаведніка “Нясвіж”.
Гульня рэкамендавана як для сямейных груп наведвальнікаў (2-8 чалавек), так і для арганізаваных груп школьнікаў і студэнтаў.
Колькасць удзельнікаў – не больш 16 чалавек.
Працягласць – 45 хвілін.
Удзел у гульні-віктарыне “Цуды на кожнай галінцы” магчыма без набыцця білета на наведванне пастаяннай экспазіцыі Палацавага ансамбля.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: