«Мой горад – мая любоў»
15 мая 2024 года ў канферэнц-зале аддзела экскурсійнай, культурнай і навуковай дзейнасці «Палацавы ансамбль» прайшла ІХ алімпіяда па гісторыі і культуры Нясвіжа «Мой горад – мая любоў». Лепшыя знаўцы гісторыі і культуры былі вызначаны ў замку Радзівілаў!
У алімпіядзе прынялі ўдзел 40 навучэнцаў са Стаўбцоўскага, Вілейскага, Любаньскага і Нясвіжскага раёнаў. Школьнікам былі прапанаваны самыя разнастайныя пытанні аб архітэктурных і скульптурных помніках Нясвіжа, асноўных гістарычных падзеях, легендах, знакамітых людзях старажытнага горада, а таксама творчае заданне.
Пераможцамі і прызёрамі алімпіяды сталі 11 удзельнікаў.
Дыпломамі I ступені ўзнагароджаны:
Раманоўская Лізавета, навучэнка дзяржаўнай установы адукацыі «Нясвіжская гімназія»;
Бондар Дар'я, навучэнка дзяржаўнай установы адукацыі «СШ №3 г. Стаўбцы».
Дыпломы II ступені заваявалі:
Марцыноўская Ульяна, навучэнка дзяржаўнай установы адукацыі «Нясвіжская гімназія»;
Волчак Кацярына, навучэнка дзяржаўнай установы адукацыі «Нясвіжская гімназія»;
Фянько Ксенія, навучэнка дзяржаўнай установы адукацыі «СШ №3 г. Стаўбцы».
Дыпломы III ступені атрымалі:
Дарашэвіч Віялета, навучэнка дзяржаўнай установы адукацыі «СШ № 3 г. Нясвіжа»;
Дашко Сафія, навучэнка дзяржаўнай установы адукацыі «СШ № 3 г. Нясвіжа»;
Хаванская Надзея, навучэнка дзяржаўнай установы адукацыі «СШ № 3 г. Нясвіжа»;
Хандрыка Міра, навучэнка дзяржаўнай установы адукацыі «СШ № 3 г. Нясвіжа»;
Далінкевіч Арцём, навучэнец дзяржаўнай установы адукацыі «СШ №5 г. Вілейка»;
Антульская Эмілія, навучэнка дзяржаўнай установы адукацыі «СШ №3 г. Стаўбцы».
Усе ўдзельнікі алімпіяды па гісторыі і культуры Нясвіжа «Мой горад – мая любоў» былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.
Віншуем усіх удзельнікаў і жадаем ім новых перамог і дасягненняў!
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: