Да Міжнароднага дня абароны дзяцей — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Да Міжнароднага дня абароны дзяцей

Да Міжнароднага дня абароны дзяцей

Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі, а таксама іх таты і мамы!

Вы ніколі не былі ў тэатры юнага гледача? Былі, але жадаеце яшчэ? Тады ТЮГ едзе да нас! 4 чэрвеня 2023 года запрашаем усіх жадаючых на спектакль «ЧЫРВОНЫ КАПТУРОК І ТРЫ ВЯСЕЛЫЯ ПАРСЮЧКІ» Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача.

Чым можа скончыцца сустрэча дзяўчынкі з ваўком? Старую казку пра Чырвоны каптурок расказваюць па-рознаму. Яе запісалі і надрукавалі нейкіх трыста гадоў таму, але з тых часоў наша жыццё вельмі змянілася. Можа, змянілася і казка? А давайце праверым!

Тры дружных, весёлых і вельмі падобных адзін на аднаго парсючкі рыхтуюцца да зімы і будуюць сабе дамкі. Да гэтай важнай справы яны ставяцца зусім па-рознаму, але толькі Воўк высвятляе, што ў іх атрымалася ў выніку.

Заінтрыгавалі? Тады прыходзьце і паглядзіце, чым скончыцца гэтая гісторыя. Будзе весела і цікава!

Пачатак спектакля а 13 гадзіне ў Тэатральнай зале палацавага ансамбля.

Кошт білета – 20 рублёў.

Інфармацыя па тэлефонах: +375 17 702 06 02, +375 29 551 80 51, +375 29 190 31 49.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: