Сустракайце навагоднюю казку!
Прадстаўляем музычную пастаноўку для дзяцей, заснаваную на чароўнай казцы Эрнста Гофмана "Шчаўкунок і Мышыны Кароль", якая перанясе юных гледачоў ва ўтульны і чароўны свет дзяцінства.
Сюжэт вядомы: лялечных спраў майстар Драсельмеер прыходзіць пад Каляды ў дом, дзе жывуць дзве дзяўчынкі. Адной ён дорыць цудоўную ляльку- прынцэсу, другой – Шчаўкунка, які спачатку здаецца недарэчным. Але ў выніку, дзякуючы фантазіі сваёй гаспадыні, менавіта ён дае пачатак чароўным падзеям, якія разгортваюцца далей.
Акуніцеся ў атмасферу навагодняй магіі разам са Слонімскім драматычным тэатрам у спектаклі рэжысёра Вікторыі Міхальчык і падарыце дзецям сапраўдную казку, поўную чараўніцтва, надзеі і цудаў!
Спектакль на рускай мове
Катэгорыя гледачоў: 0+
Працягласць: 55 мінут
Месца: Тэатральная зала Палацавага ансамбля
Кошт білета: 20 рублёў.
13.00 набыць квіткі
https://ticket.niasvizh.by/scheme/04623E94C2EEA62F91E5D99C9EF62D28473AAD88/2026-01-03/13:00
15.00 набыць квіткі
https://ticket.niasvizh.by/scheme/DF2F40384D591605B30C6FDBEE06AEE28D423FF0/2026-01-03/15:00