«Трафейны век» — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

«Трафейны век»

«Трафейны век»

Сёлета Ноч музеяў у Нясвіжскім палацы абяцае стаць незабыўнай падзеяй! Запрашаем усіх жадаючых 17 мая на ўнікальную тэатралізаваную экскурсію-анімацыю «Трафейны век», якая перанясе вас у захапляльны свет княжацкіх паляўнічых традыцый.

Паляванне было неад'емнай часткай апавядання пра Нясвіжскую зямлю і ператварылася ў элемент палацавых забаў, пра што сведчаць шматлікія легенды і гісторыі. У гэты вечар наведвальнікі нашага музея змогуць даведацца пра цікаўныя іфакты аб тым, як паляванне стала адной з любімых княскіх уцех.

У залах палаца госці мерапрыемства сустрэнуцца з гістарычнымі персанажамі, спусцяцца ў таямнічае падзямелле, пабываюць на замкавых бастыёнах, пачуюць цікавыя факты аб паляўнічых традыцыях, паглыбяцца ў старадаўнюю атмасферу і адкрыюць для сябе мноства гісторый пра жыццё і звычаі княжацкай сям'і. Экскурсія будзе насычана тэатралізаванымі элементамі, якія зробяць ваша падарожжа ў часе незабыўным.

Акрамя таго, у “Ноч музеяў-2025” у цэнтральным двары замка будзе прадстаўлена музычна-харэаграфічная праграма Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі", інтэрактыўная рыцарская пляцоўка, вырабы беларускіх рамеснікаў.

Для жадаючых будзе магчымасць зрабіць фота ў гістарычных касцюмах з сапраўднымі рускімі барзымі – паляўнічымі гадаванцамі арыстакратаў.

Не выпусціце магчымасць стаць часткай гэтага захапляльнага падзеі!

Прыходзьце з сябрамі і сям'ёй, каб разам паглыбіцца ў атмасферу "Трафейнага века" і адкрыць для сябе новыя грані гістарычнай спадчыны нашага рэгіёну.

Дата і час: 17 мая 2025, пачатак у 19.00

Месца правядзення: Палацавы ансамбль музея-запаведніка "Нясвіж"

Кантактная інфармацыя: +3751770 20602, +37529 5518051, +37529 1903149

 

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: