Флаг РБ Герб РБ

Сумесны выставачны праект

Сумесны выставачны праект

З 19 верасня па 31 снежня 2025 г. ў Жодзінскім краязнаўчым музеі дзейнічае  сумесны выставачны праект “Героі Вялікай Перамогі”, прысвечаны 80-годдзю Перамогі народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта — сумесны выставачны праект Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” і 6 рэгіянальных музеяў Беларусі: гістарычнага музея г. Крычава, Ружанскага палацавага комплекса Сапег, Жодзінскага, Хойніцкага, Гарадоцкага, Смаргонскага краязнаўчых музеяў.

Раней выстава была прадэманстравана ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж”, Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

Галоўная ідэя часовай экспазіцыі – расказаць пра вайну праз паказ сямі герояў загінуўшых ветэранаў вайны; прадстаўнікоў розных родаў войскаў і мірных жыхароў; жанчыны і мужчын; ураджэнцаў Беларусі і іншых рэспублік СССР. У кожнага з іх — свая праўда, і разам узятая, яна дае цэласнае ўяўленне аб вайне.

 

Месца правядзення: Гарадская выставачная зала (малая), г. Жодзіна, вул. Дзеравянка, 14б. Уваход вольны.