Усебеларуская хвіліна маўчання — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Усебеларуская хвіліна маўчання

Усебеларуская хвіліна маўчання

22 чэрвеня ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа па ўсёй краіне пройдзе Усебеларуская хвіліна маўчання. Наш музей таксама далучыцца да акцыі.

Прыняць удзел у хвіліне маўчання ў гэтую журботную дату можа кожны. У 12:00 трэба спыніцца на хвіліну і ўшанаваць памяць усіх, хто цаной свайго жыцця захаваў мір на нашай зямлі.

 

На працягу дня, з 11:30, для нашых гасцей будзе арганізавана бясплатнае экскурсійнае суправаджэнне па выстаўцы “Ператвораныя ў попел. Генацыд беларускага народа на тэрыторыі Нясвіжскага раёна ў гады вайны» ў Палацавым ансамблі.

Мы памятаем усіх, хто загінуў ад зверстваў фашызму ў самай страшнай вайне ў гісторыі чалавецтва, хто, аддаўшы сваё жыццё, выстаяў, разграміў ворага, у імя мірнай будучыні для тых, хто жыве зараз.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: