Валанцёрскі лагер «Замкі Беларусі» — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Валанцёрскі лагер «Замкі Беларусі»

Валанцёрскі лагер «Замкі Беларусі»

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» сумесна з РГА «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай камісіяй па справах ЮНЕСКА і Нясвіжскім раённым выканаўчым камітэтам праводзіць валанцёрскі лагер «Замкі Беларусі».


30 юнакоў і дзяўчат з усёй Беларусі прыбылі ў Нясвіж для таго, каб прыняць удзел у работах па добраўпарадкаванні на тэрыторыі Палацавага ансамбля.

29 ліпеня ў Тэатральнай зале адбылося ўрачыстае адкрыццё валанцёрскага лагера. З цёплымі словамі пажадання да школьнікаў, якія прайшлі адбор і змаглі ажыццявіць сваю мару — прыняць удзел ва ўнікальным праекце — звярнуліся першы намеснік дырэктара ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» Наталля Жэрка, старшыня РГА «БелАЮ» Дзмітрый Субцэльны, старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Шкраба, старшыня Нясвіжскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольга Сільвановіч і іншыя афіцыйныя асобы.  

Валанцёрскі лагер «Замкі Беларусі» будзе дзейнічаць па 4 жніўня.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: