Лепшых знаўцаў гісторыі і культуры Нясвіжа вызначылі ў Замку Радзівілаў — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Лепшых знаўцаў гісторыі і культуры Нясвіжа вызначылі ў Замку Радзівілаў

Лепшых знаўцаў гісторыі і культуры Нясвіжа вызначылі ў Замку Радзівілаў

14 мая 2025 г. ў канферэнц-зале аддзела экскурсійнай, культурнай і навуковай дзейнасці «Палацавы ансамбль» прайшла Х алімпіяда па гісторыі і культуры Нясвіжа «Мой горад – мая любоў». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама.

У алімпіядзе прынялі ўдзел 40 навучэнцаў са Стаўбцоўскага, Мінскага і Нясвіжскага раёнаў.

Школьнікам былі прапанаваны самыя разнастайныя пытанні аб архітэктурных і скульптурных помніках Нясвіжа, асноўных гістарычных падзеях, легендах, знакамітых людзях старажытнага горада, а таксама творчае заданне.

Усе ўдзельнікі алімпіяды па гісторыі і культуры Нясвіжа «Мой горад – мая любоў» былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: