Флаг РБ Герб РБ

Сёння ў Мінску адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная 60-годдзю далучэння Рэспублікі Беларусь да Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА)

Сёння ў Мінску адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная 60-годдзю далучэння Рэспублікі Беларусь да Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА)

Беларусь валодае багатай культурнай і прыроднай спадчынай, частка якой атрымала міжнароднае прызнанне. У спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ўключаны такія ўнікальныя аб'екты, як Белавежская пушча, Дуга Струвэ, Замкавы комплекс «Мір» і архітэктурны, жылы і культурны комплекс Радзівілаў у Нясвіжы. Гэтыя помнікі прадстаўляюць розныя эпохі і напрамкі беларускай гісторыі, але аб'яднаны агульнай ідэяй захавання нацыянальнай самабытнасці і беражлівых адносін да мінулага.

 

Работа па абароне, рэстаўрацыі і папулярызацыі гэтых аб'ектаў застаецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай культурнай палітыкі і служыць яркім сведчаннем унёску Беларусі ў захаванне Сусветнай спадчыны.

 

НАПЯРЭДАДНІ знамянальнай даты — 60 гадоў з дня далучэння Беларусі да ЮНЕСКА (16 лістапада 1965 года) — 13 лістапада 2025 года ў Доме прэсы (г. Мінск) пройдзе прэс-канферэнцыя на тэму:

"Захаванне культурнай спадчыны: стратэгія дзяржаўнай падтрымкі гістарычных аб'ектаў Беларусі".

 

У ліку ўдзельнікаў канферэнцы — -прадстаўнікі нашага музея-запаведніка: вучоны сакратар музея Вольга Шкрабіна, малодшы навуковы супрацоўнік Наталля Гурына.


У мерапрыемстве таксама ўдзельнічаюць прадстаўнікі:

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь

ДПУ "Нацыянальны парк»Белавежская пушча"

Установы "Музей "Замкавы комплекс»Мір"

Прэс-канферэнцыю асвятляюць вядучыя рэспубліканскія друкаваныя і электронныя СМІ.

Прамая трансляцыя мерапрыемства будзе даступная на YouTube-канале @dompressy_by.