Аўтарская экскурсія
17 снежня ў Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля прайшла аўтарская экскурсія скульптара Сяргея Львовіча Гумілеўскага па выставе "Не пакідай мяне, мой светлы сум". Экскурсію наведалі супрацоўнікі музея-запаведніка, а таксама будучыя дызайнеры, студэнты першага курса Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа ім. Я. Коласа.
На працягу дзвюх гадзін Сяргей Львовіч дзяліўся гісторыямі з жыцця, якія натхнялі яго на стварэнне асобных твораў, а таксама ўспамінамі аб сумеснай працы з бацькам, аб яго каштоўных парадах, якія скульптар прымяняе ў сваёй творчай дзейнасці і сёння. Скульптуры Льва Мікалаевіча, а таксама сумесныя работы Льва і Сяргея Гумілеўскіх, прадстаўленыя на выставе, з’яўляюцца не толькі крыніцай гонару, але і напамінкам аб сямейных традыцыях, якія ўшанаваны ў кожным творы.
Экскурсія стала сапраўдным дыялогам паміж пакаленнямі, дзе кожны ўдзельнік змог наладзіць карысныя кантакты, абмяняцца вопытам і ўбачыць творы мастацтва праз прызму асабістых перажыванняў і гісторый.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: