Дарагія сябры! Віншуем Вас З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Гэтае свята — сімвал гонару, адзінства і імкнення да мірнай будучыні. Дзень Незалежнасці — гэта не толькі даніна павагі мінуламу, але і натхненне для будучых здзяйсненняў. Ад усёй душы жадаем усім нам-краіне і кожнаму чалавеку — міру, здароўя, згоды і дабрабыту.
У гонар святкавання самага галоўнага дзяржаўнага свята ў 11:00, 11:30, 12:00, 12:30, 13:00, 13:30, 14:00, 14:30 і 15:00 для нашых гасцей будзе арганізавана бясплатнае экскурсійнае суправаджэнне па абноўленай экпазіцыі “Генацыд на тэрыторыі Нясвіжскага раёна ў 1941-1944 гг.” у першай зале экспазіцыі “Архіў і бібліятэка” Палацавага ансамбля.
У гэты дзень у Гарадской Ратушы для наведвальнікаў таксама будуць арганізаваны бясплатныя тэматычныя экскурсіі па фотадакументальных часовых экспазіцыях “Шлях да Перамогі. Вызваленне Беларусі” і “Шлях да Перамогі. Апошні рубеж”.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: