Важнае свята — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Важнае свята

Важнае свята
2 красавіка мы адзначаем важнае свята, якое сімвалізуе непарушнае братэрства і духоўнае сваяцтва паміж беларусамі і расіянамі. Гэты дзень нагадвае нам аб шматвяковай дружбе і паспяховым стратэгічным партнёрстве двух народаў. 

 У гэты святочны дзень у музеі-запаведніку "Херсанес Таўрычны" (г.Севастопаль, Расійская Федэрацыя) адкрываецца фотавыстава "Нясвіж — здабытак сусветнай культуры".  Да 2 мая бягучага года яна будзе даступная наведвальнікам на цэнтральнай алеі Херсанеса Таўрычнага.
 У інфармацыйна-касавым цэнтры Музея-запаведніка «Нясвіж» адкрыўся выставачны праект «Аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Рэспубліцы Татарстан». Уваход вольны, і гэта выдатная магчымасць даведацца больш пра культурныя каштоўнасці брацкай краіны!
Таксама, 2 красавіка ў Палацавым ансамблі музея-запаведніка пройдзе музейна-педагагічны занятак для навучэнцаў Нясвіжскай гімназіі. Школьнікі даведаюцца аб гістарычным шляху двух народаў і значэнні гэтага свята.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: