Крокі да Перамогі — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Крокі да Перамогі

Отгремел маршами и салютами, отзвинел минутами молчания юбилейный, 80-й год жизни под мирным небом родной Беларуси. Но память наша о героях не стирается с годами, она жива и передается из поколения в поколение внуками и правнуками победителей. Продолжаем рубрику “Шаги к Победе” рассказами сотрудников музея-заповедника “Несвиж” о воевавших родственниках.

 Цар І.М..jpg

Кулямётчык 226 Віцебскага Чырвоназнаменнага стралковага палка Іван Маісеевіч Цар.

У дзяцінстве да нас у госці прыязжаў на веласіпедзе с суседняй вёскі дзядзька Іван. Запомніўся мне ён сціплым, сур’ёзным, заўсёды апранутым ў касцюм, злёгку прыкульгваў на левую нагу. Аб тым, што дваюрадны брат маёй матулі быў сапраўдным героем, мне стала вядома праз многа год, калі яго ўжо не было ў жывых. У 2023 годзе не стала і маёй матулі Жук Юліі Рыгораўны, якая магла расказаць пра дзядзьку значна больш чым дакументы, што захоўваліся ў старым чамадане, беражліва перавязаныя хустачкай. Самыя важныя моманты жыцця Цара Івана Маісеевіча занатаваныя на афіцыйных бланках і пажоўклых паперах: пасведчанні аб нараджэнні, ваенным білеце, пасведчаннях аб хваробе, прахадным пасведчанні эвакуацыйнага шпіталя, пасведчаннях да ўзнагарод, працоўнай кніжцы. Даведацца аб гераічным баявым шляху дзядзькі дапамагла электронная інфармацыйная сістэма “Память народа”.

Нарадзіўся Цар Іван Маісеевіч 3 снежня 1926 года ў вёсцы Вялікая Быхаўшчына Нясвіжскага павета. У 1939-м, калі пачалася Сусветная вайна, закончыў 5 класаў, больш вучыцца не давялося. У жніўні 1944-га васемнаццацігадовы Іван прыняў ваенную прысягу, накіраваўся на фронт. Служыў кулямётчыкам у 2-м стралковым батальёне 226 Віцебскага Чырвоназнаменнага стралковага палка 63 стралковай дывізіі. Удзельнічаў у Гумбіненскай наступальнай аперацыі 3-га Беларускага фронта ў кастрычніку 1944 г., мэтай якой было разграміць тыльзіцка-інстэрбургскую групоўку праціўніка і авалодаць Кёнігсбергам. У ходзе аперацыі савецкія войскі прарвалі некалькі абарончых рубяжоў, уступілі ва Усходнюю Прусію.

Бесперапынныя жорсткія бітвы вяліся па ўсёй паласе фронту, аб чым сведчаць запісы ў “Журнале баявых дзеянняў 226 стралковага палка”, які вёў памочнік начальніка І штаба капітан Мерынаў:

“17.10.44. 9.30 …Поток снарядов полетел на головы противника. Сплошной гул стоит, в воздухе появилась штурмовая авиация. Противник, применяя реактивные аппараты и артиллерию, оказывает яростное сопротивление...

11.00. Противник отходящими частями продолжает оказывать сдерживающее сопротивление, отходя в Западном направлении, на Рубеже; Зап. 1100 м. надп. Поражнево и на рубеже отм. 35,6 и отм. 45,9. Работает до 8 пулемётов. С направления Слипины, отм. 35,2, отм. 35,6 работает до 2-х реактивных установок и огонь миномётов».

18.10.44. 2.00. Полк готовит атаку. 2 сб два отд. с.в. 500 м, отм.35,6.

По предварительным данным потери составили: убитыми 20 ч., ранеными 210 ч. Уничтожено до 150 солдат и офицеров противника, убит командир артиллерийского дивизиона в чине «майор». Взято в плен 6 солдат противника. Уничтожено: 5 арт.батарей, 3 мин.батареи, 2 реактивные установки.

Трофеи: винтовок – 46 шт., пулемётов – 3 шт., лошадей – 4 шт., велосипедов – 6 шт., мотоциклов – 2 шт.».

 

У ходзе наступальных баёў Іван Маісеевіч Цар забіў трох фашыстаў, узяў у плен нямецкага афіцэра, дабыў нямецкі кулямёт.

 

20 кастрычніка 1944 года падчас чарговага бою Іван Маісеевіч атрымаў скразное кулявое раненне ў левую голень і быў адпраўлены ў эвакуацыйны шпіталь № 3152 у горад Воткінск (Удмурція). 30 сакавіка 1945 года Іван Цар быў выпісаны са шпіталя з заключэннем урачэбнай камісіі: “Інвалід ІІ групы, для дальнейшай службы не годны” і накіраваны па месцы жыхарства.

У 1945 годзе пачалося мірнае жыццё у роднай вёсцы Вялікая Быхаўшчына. Іван Маісеевіч інвалідам сябе не лічыў. Лёгка спраўляўся з веласіпедам, марыў аб уласным аўтамабілі. Працаваў у розныя часы паштальёнам, рахункаводам у Ланскім сельскім савеце, будаўніком у калгазе імя Леніна. З цягам часу пабудаваў дом і для сябе, аднак засяліцца ў новую светлую хату не давялося. У 1989 годзе ва ўзросце 63 года майго дзядзькі раптоўна не стала.

За ўзорнае выкананне баявых задач Камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым доблесць і мужнасць Указам Прэзідэума вярхоўнага Савета СССР ад 10.11.1945 Іван Маісеевіч Цар быў узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны І ступені, медалём “За баявыя заслугі”, юбілейнымі медалямі.

 

Навуковы супрацоўнік музея Жук Людміла Мікалаеўна

 

 

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: