«Мінск у Нясвіжы»
З 12 ліпеня 2024 г.па 9 кастрычніка 2024 г. у выставачнай зале аддзела экскурсійнай і інфармацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» дзейнічае часовая экспазіцыя твораў сучаснага мастака Маргарыты Маніс «Мінск у Нясвіжы».
Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча ім. А.К. Глебава, Інстытут сучасных ведаў ім. А. К. Шырокага, магістратуру Акадэміі мастацтваў (БДАМ).
Маргарыта Маніс актыўна ўдзельнічае ў выставачнай дзейнасці: 1 месца ў намінацыі "Жывапіс" на рэспубліканскай выставе "Фестываль беларускага мастацтва Арт-Мінск 2023"; удзельнік выставы "Замалёўкі з натуры" КТ "Кастрычнік" (кастрычнік 1993 г.); удзельнік выставы "Які партрэт, які пейзаж" КТ "Вільнюс" (ліпень 2000 г.); удзельнік дабрачыннага аўкцыёну ў "Доме Масквы" (сакавік 2013 г.); персанальная выстава «Лета» ў галерэі "МінскНавіны" (красавік-чэрвень 2014г.) і мн. інш.
Карціны аўтара знаходзяцца не толькі ў нашай краіне, але і ў 24 краінах свету, галерэях і прыватных калекцыях.
Маргарыту Маніс на стварэнне мастацкіх твораў натхняе горад, які стаў асноўнай тэмай яе творчасці. Характар успрымання гарадскога асяроддзя ў карцінах мастака моцна адрозніваецца ад таго тыпу, які створаны класічнай эстэтыкай. Перад гледачом адкрываецца віртуальная рэальнасць і прастора, удзельнікамі якіх з'яўляюцца людзі, натоўп, машыны, прадметы гарадскога інтэр'еру…
Рэчаіснасць у карцінах Маніс, пазбаўленая звыклых асацыяцый, зіхаціць свежымі фарбамі, якія здаюцца парадаксальнымі.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: