Флаг РБ Герб РБ

ІМГНЕННІ КАХАННЯ. МУЗЫКА МІКАЭЛА ТАРЫВЕРДЗІЕВА

ІМГНЕННІ КАХАННЯ. МУЗЫКА МІКАЭЛА ТАРЫВЕРДЗІЕВА

ЛЕТНІ ФЕСТЫВАЛЬ КАМЕРНАЙ МУЗЫКІ “ДАЎНІНА І СУЧАСНАСЦЬ”

 

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”

Тэатральная зала Палацавага ансамбля

(г. Нясвіж, вул. Замкавая, 2)

16 жніўня 2026 г. (нядзеля), 14.00

 

Канцэртная праграма

«ІМГНЕННІ КАХАННЯ. МУЗЫКА МІКАЭЛА ТАРЫВЕРДЗІЕВА».

Выканаўцы: Таццяна Старчанка (фартэпіяна) і ансамбль салістаў.

 

Імя Мікаэла Тарыведзіева вядома ўсім. Яго музыку любяць і заўсёды пазнаюць.

Вядомая беларуская піяністка Таццяна Старчанка прадстаўляе праграму, у якой прагучыць знаёмая і любімая музыка, якая суправаджае нас усё жыццё і заўсёды напоўненая асаблівай «тарывердзіеўскай» інтанацыяй, пранізлівай і далікатнай, па якой мы заўсёды разумеем: гучыць Тарывердзіеў!

У канцэрце прагучаць рамансы і песні з любімых кінафільмаў "Іронія лёсу", "Адам ажэніцца з Евай", "17 імгненняў вясны" ў выкананні заслужанай артысткі Беларусі Таццяны Траццяк і салісткі Белдзяржфілармоніі Галіны Сакольнік. Дзіўныя «маналогі» кампазітара для сольнага раяля, сапраўдная камерная музыка ў выкананні ансамбля салістаў, пранізлівыя кампазіцыі ў выкананні Класік-джаз трыа – уся праграма канцэрта дае нам цудоўную магчымасць адчуць сапраўдны маштаб таленту кампазітара.


Білеты ўжо ў продажы