Флаг РБ Герб РБ

Летнім вечарам

Летнім вечарам

ЛЕТНІ ФЕСТЫВАЛЬ КАМЕРНАЙ МУЗЫКІ “ДАЎНІНА І СУЧАСНАСЦЬ” 

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”

Тэатральная зала Палацавага ансамбля

(г Нясвіж, вул. Замкавая, 2)

 

15 жніўня 2026 г. (субота), 18.00

 

Канцэртная праграма “ЛЕТНІМ ВЕЧАРАМ”.

 

Выканаўцы: Таццяна Старчанка (фартэпіяна), Міхаіл Канстанцінаў (вібрафон), Павел Кухта (гітара).

 

Зачараванне цёплага летняга вечара, чароўнае гучанне гітары, вібрафона і раяля ў гістарычных сценах Нясвіжскага замка, удзел у канцэрце сапраўдных зорак беларускай класічнай музыкі – Таццяны Старчанкі, Паўла Кухты і Міхаіла Канстанцінава – усё гэта зробіць гэты вечар асаблівым!

 

Старадаўняя і сучасная музыка ў выкананні гітары і клавесіна, гіпнатычнае гучанне сольнага вібрафона і яго дуэты з раялем – творы Д. Скарлаці, В.А. Моцарта, Ф. Шапэна, Х. Радрыга, М. Тарывердзіева, В. Сільвестрава, Р. Дыенса, Г. Гарэлавай.

Гэтая праграма, падрыхтаваная спецыяльна для выканання ў Тэатральнай зале палацавага ансамбля, створыць асаблівы настрой і запомніцца надоўга.


Білеты ўжо ў продажы