Гранд кірмаш у Радзівілаў
У мінулую суботу музей-запаведнік завяршыў цёплы сезон грандыёзным кірмашом. У князя Альбрэхта Радзівіла было шмат гасцей. Як раз у гэты час з Еўропы да яго ў госці прыязджала дачка Эльжбета. А на кірмаш з'ехаліся умельцы этнакрамы «Рагна», 20 фермераў і гастраэнтузіастаў Свята роднай ежы «УСЁ СВАЁ», артысты Тэатра-фрай, «легальныя кантрабандысты» кавярні «Бутлегер», аніматары сакалінага двара кампаніі «Сокал у небе» (г. Санкт-Пецярбург ), турыстычная кампанія «Віаполь». Былі музыка, гульні, кірмашовыя забавы ад Васіля «Вясёлага шляхціча» і капэлы традыцыйнай музыкі «На таку»! Атмасферу, якая панавала на свяце «Гранд-кірмаш у Палацы Радзівілаў», словамі не перадасі, паспрабуем адлюстраваць яе ў фотаздымках.
Гранд кірмаш:
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: