Нясвіжскі замак запрашае за падарункамі і сувенірамі! — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Нясвіжскі замак запрашае за падарункамі і сувенірамі!

Новы год і Каляды — чароўны, казачны час. Час упрыгожваць, радавацца, захапляцца і дарыць! 

Магазін сувеніраў «Крэдэнс» у палацы Радзівілаў прапануе асартымент навагодніх упрыгожванняў і сувеніраў на самы вытанчаны густ! Стылізаваныя калядныя статуэткі, незвычайныя падсвечнікі, шыкоўныя гірлянды, елачныя ўпрыгожванні, найбагацейшы выбар эксклюзіўных падарункаў і элементаў святочнага дэкору з Беларусі, Італіі, Германіі, Кітая і Індыі. І толькі у нас — фірмовы шакалад і цукеркі, «княскі» чай! Час, праведзены ў музейнай краме «Крэдэнс» падорыць Вам незабыўныя ўражанні радасці і ўрачыстасці, набліжаючы святочны настрой. Прыходзьце за падарункамі і ўражаннямі ў замак і адчуйце сябе ў прыбраным святочным кутку еўрапейскага ўзроўню і стылю. 

Звяртаем Вашу ўвагу, што для наведвальнікаў крамы «Крэдэнс» адкрыты ўваход ва ўнутраны двор замка! Рэжым працы крамы «Крэдэнс»: 9.00 — 18.00, без абеду, без выходных.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: