Ноч у замку
ЛЕТНІ ФЕСТЫВАЛЬ КАМЕРНАЙ МУЗЫКІ “ДАЎНІНА І СУЧАСНАСЦЬ”
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”
Тэатральная зала Палацавага ансамбля
(г. Нясвіж, вул. Замкавая, 2)
22 жніўня 2026 г. (субота), 20.00
Канцэртная праграма «Ноч у замку».
Выканаўцы: Таццяна Старчанка (фартэпіяна) і ансамбль салістаў.
Праграма “Ноч у замку” – сапраўдная падзея ў канцэртным жыцці Беларусі.
Пачатак канцэрта ў 20:00, але сустрэча гасцей пачынаецца ў 19:15.
На ўваходзе ў залы палаца нашым слухачам будзе прапанаваны келіх шампанскага, і з першых крокаў іх сустрэне струнны квартэт, чыё гучанне падкрэсліць урачыстасць моманту. Падчас руху да Тэатральнай залы музыка нязменна будзе суправаджаць гасцей і ствараць асаблівы настрой: чароўны і па-сапраўднаму святочны!
У праграме канцэрта будзе гучаць старажытная і сучасная музыка ў выкананні саліста Вялікага тэатра Беларусі, тэнара Аляксандра Міхнюка, салісткі Белдзяржфілармоніі Ганны Янкоўскай (каларатурнае сапрана) і сапраўдных зорак беларускай класічнай музыкі.