Флаг РБ Герб РБ

Выстава “Прадметны свет Нясвіжскага палаца”

Выстава “Прадметны свет Нясвіжскага палаца”

Выстава “Прадметны свет Нясвіжскага палаца” працягвае далей раскрываць таямніцы штодзённасці.

У экспазіцыі прадстаўлены цікавыя артэфакты – курыльныя трубкі, якія былі знойдзены падчас археалагічных даследаванняў Палацавага ансамбля ў г. Нясвіжы (2001-2011 гг.).

Курыльная трубка была папулярная сярод розных пластоў насельніцтва, хоць першапачаткова лічылася атрыбутам заможных людзей. Трубкі маглі вырабляцца з розных матэрыялаў: гліны, дрэва, каменя, косці, металу. Спачатку іх імпартавалі з Галандыі, Бельгіі, Турцыі. Затым іх сталі вырабляць мясцовыя майстры. На тэрыторыі Беларусі найбольш распаўсюджаны былі гліняныя трубкі. Часам іх упрыгожвалі простым арнаментам, пакрывалі глазурай.

Асаблівую цікавасць выклікае сувязь знаходак з прадстаўнікамі роду. Найбольш вядомым аматарам трубкі быў Міхаіл Казімір Радзівіл «Рыбанька» (1703–1762). Сучаснікі апісвалі, што гетман часта паліў падчас паляванняў і мерапрыемстваў.

Наведаць выставу можна па ўваходных білетах на пастаянную экспазіцыю Палацавага ансамбля.

Часовая экспазіцыя "Прадметны свет Нясвіжскага палаца" натхніла на стварэнне майстар-класа па роспісе кафлі. У працэсе яго правядзення ўдзельнікі пазнаёмяцца з тэхналогіяй вытворчасці кафлі, сімволікай выяў, тэхнікай роспісу, заснаванай на арыгінальных узорах з замкавых інтэр'ераў.

Толькі па папярэднім запісе.

Час працы: з 10.00 да 17.00

Месца: Палацавы ансамбль.

Кошт: 15 BYN з чалавека

Колькасць удзельнікаў: да 10 чалавек

Узрост удзельнікаў: 5+

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 8-029-551-80-51.