Акцыя "Квіток з бонусам" у Нясвіжскім замку!
Сябры! З 22 па 28 лютага мы падрыхтавалі для вас асаблівую прапанову. Купляеце білет у музей - атрымліваеце экскурсію ў падарунак!
Як гэта працуе?
• Набываеце білет на наведванне экспазіцыі Палацавага ансамбля - і бясплатна адпраўляецеся на экскурсію па выставе «Ператвораныя ў попел. Генацыд беларускага народа на тэрыторыі Нясвіжскага раёна ў гады вайны».
Экскурсіі кожныя 20 хвілін з 10.30 да 18.30.
• Або купляеце білет на выставу «Гонар. Доблесць. Годнасць» - і экскурсія па ёй таксама бясплатная!
Экскурсіі кожныя 30 хвілін з 10.30 да 16.30.
"Квіток з бонусам" – гэта магчымасць не проста ўбачыць экспанаты, але і пачуць іх гісторыю. Прыходзьце самі і прыводзьце сяброў!