Акцыя ў Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Акцыя ў Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту

Акцыя ў Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту

З 2005 года ва ўсім свеце па ініцыятыве Арганізацыі Аб’яднаных Нацый адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Дата абрана невыпадкова. Менавіта 27 студзеня 1945 года савецкія войскі вызвалілі вязняў нацысцкага канцлагера Асвенцым, дзе ў гады вайны было знішчана звыш аднаго мільёна чалавек, большасць з якіх складалі яўрэі.

Вынішчэнне мірных жыхароў на акупіраваных тэрыторыях стала нябачным раней злом, якое нельга дараваць і пакінуць у мінулым. У нашай краіне няма ніводнага куточка зямлі, дзе б у гады акупацыі не пралілася кроў невінаватых людзей. У Нясвіжы ў ходзе карных акцый восенню 1941 і летам 1942 года было цалкам знішчана яўрэйскае насельніцтва, разам з маленькімі дзецьмі і сівымі старымі.

27 студзеня ў музеі-запаведніку “Нясвіж” праводзіцца акцыя, прысвечаная памяці ахвяр Халакосту. У гэты дзень у Палацавым ансамблі будуць арганізаваны бясплатныя экскурсіі па часовай экспазіцыі “Ператвораныя ў попел”. У гарадской ратушы (па папярэднім запісе) пройдзе лекцыя “Генацыд – трагедыя беларускага народа”.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:

+ 375 29 5518051, + 375 29 1903149, + 375 29 1903182.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: