«Актуальныя пытанні захавання гістарычных помнікаў. Брэсцкая крэпасць: вехі гісторыі, выпрабаванняў, развіцця»
22 красавіка 2022 г. у канферэнц-зале Музея абароны Брэсцкай крэпасці Дзяржаўнай установы “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” пад эгідай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя музейных работнікаў, даследчыкаў і выкладчыкаў, бібліятэчных і архіўных работнікаў “Актуальныя пытанні захавання гістарычных помнікаў. Брэсцкая крэпасць: вехі гісторыі, выпрабаванняў, развіцця”.
На канферэнцыі з дакладам “Асновы патрыятычнага выхавання дзяцей у музейнай прасторы” выступіў вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Мазалеўскі Вячаслаў Іванавіч.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: