«Альпы. Сорак першы»
У рамках Года гістарычнай памяці Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае 24 чэрвеня 2022 года на музычны спектакль «Альпы. Сорак першы» паводле аповесці Васіля Быкава ўстановы «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача».
«Альпы. Сорак першы»
Музычны спектакль паводле аповесці Васіля Быкава «Альпійская балада».
12+
Сапраўднае глыбокае пачуццё не выбірае час і месца. Немагчыма прадбачыць, калі і як яно з’явіцца. Іван і Джулія, якія ўцяклі з аўстрыйскага канцлагеря ў самым пачатку полымя Вялікай Айчыннай вайны, былі разам усяго тры дні. Тры самыя страшныя для іх і ў той жа час самыя прыгожыя і шчаслівыя дні ў іх жыцці…
Рэжысёр-пастаноўшчык: Таццяна Самбук
Мастак-пастаноўшчык: Дар’я Волкава
Месца правядзення – Тэатральная зала Палацавага ансамбля
Пачатак спектакля – а 16 гадзіне.
Кошт білета – 15 руб.
Увага! У рамках акцыі «Мы помнім» пры набыцці білета на спектакль «Альпы. Сорак першы» – бясплатнае наведванне экспазіцыі Палацавага ансамбля.
Даведкі па тэл. 8 01770 20602, 8 01770 20105
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: