Ансамбль «Камерата» ў Нясвіжскім палацы
2 ліпеня Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» адзначае сваё 25-годдзе! Менавіта ў гэты юбілейны дзень у Тэатральнай зале Палацавага ансамля выступіць Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Ансамбль «Камерата». Раздзяліць радасць і ўражанні запрашаем у 14.00.
Камерата — беларуская вакальная група з Мінска, якая выконвае a capella джазавыя кампазіцыі і ўласныя творы ў жанры worldbeat.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: