Інфармацыя аб правядзенні рэкламнай акцыі "Білет за рэпост" — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Інфармацыя аб правядзенні рэкламнай акцыі "Білет за рэпост"

З 31-га сакавіка па 31-га снежня 2019 года пройдзе рэкламная акцыя «Білет за рэпост!»..

Кожны ахвотны грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа атрымаць бясплатны білет на наведванне пастаяннай экспазіцыі Палацавага ансамбля.

Для ўдзелу ў акцыі неабходна выканаць наступныя ўмовы:

1) Быць удзельнікам (падпісчыкам) афіцыйнай старонкі (суполкі) музея-запаведніка «Нясвіж» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» ці «Facebook».

2) Зрабіць рэпост інфармацыйнага запісу (запісу, прысвечанага рэкламнай акцыі) сабе на старонку.

3) Пакінуць каментарый «ХАЧУ БІЛЕТ» пад інфармацыйным запісам, прысвечаным рэкламнай акцыі.

4) Набыць білет на наведванне пастаяннай экспазіцыі Палацавага ансамбля і атрымаць другі БЯСПЛАТНА!

Інфармацыйны запіс, прысвечаны рэкламнай акцыі, будзе публікавацца на афіцыйных старонках (суполках) музея-запаведніка «Нясвіж» у сацыяльных сетках «Вконтакте» і «Facebook» у апошні дзень кожнага месяца.Скарыстацца магчымасцю атрымаць бясплатны білет можна будзе на працягу месяца пасля прыняцця ўдзелу ў акцыі (з першага дня месяца да апошняга дня).
 

Спасылка на Палажэнне аб правядзенні рэкламнай акцыі

Спасылка на афіцыйную старонку музея-запаведніка «Вконтакте»

Спасылка на афіцыйную старонку музея-запаведніка «Facebook»

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: