Часовая экспазіцыя “Прадметны свет Нясвіжскага палаца”
З 21 лістапада 2025 г. па 18 мая 2026 г. ў Малой выставачнай зале Палацавага ансамбля дзейнічае часовая экспазіцыя “Прадметны свет Нясвіжскага палаца”. На выставе дэманструюцца матэрыяльныя аб'екты, звязаныя з існаваннем палаца: ад яго архітэктуры і аздаблення да абстаноўкі, начыння і прадметаў побыту, якія былі створаны і выкарыстоўваліся для жыцця і функцыянавання палацавага комплексу.
Экспазіцыя складаецца з тэматычных блокаў, у кожным прадстаўлены прадметы са збораў музея-запаведніка “Нясвіж”: фрагменты керамічнага посуду з клеймамі, посуд XVII-XVIII стст., кафля XVII-XVIII стст., фрагменты фасаднай і інтэр'ернай ляпной аздобы, фурнітура палацавая.
Усе знаходкі былі зроблены на валах і бастыёнах Нясвіжскага палаца пад час археалагічных даследаванняў на працягу 2001-2011 гг. Комплекс знаходак дае багаты матэрыял, які адлюстроўвае розныя бакі жыцця ўладальнікаў і насельнікаў замка.
Наведаць выставу можна па ўваходных білетах на пастаянную экспазіцыю Палацавага ансамбля.