Флаг РБ Герб РБ

22 сакавіка - Дзень памяці Хатынскай трагедыі

22 сакавіка - Дзень памяці Хатынскай трагедыі

Хатынь стала сімвалам тысяч спаленых беларускіх вёсак, якія зазналі яе долю ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Усяго на тэрыторыі Беларусі нацысты і іх памагатыя знішчылі не менш за 290 населеных пунктаў, якія зазналі долю Хатыні.

 

Памятаць пра Хатынь - значыць не толькі схіляць галаву перад памяццю загінуўшых, але і ўсведамляць далікатнасць свету, шанаваць кожнае імгненне мірнага жыцця і рабіць усё магчымае, каб падобныя трагедыі ніколі не паўтарыліся. Няхай гэтая памяць умацоўвае ў нас імкненне да згоды, узаемаразумення і беражлівых адносін да чалавечага жыцця — самай галоўнай каштоўнасці на зямлі.

 

У рамках мерапрыемстваў да Дня памяці Хатынскай трагедыі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае ўсіх жадаючых 22 сакавіка 2025 года з 11:00 да 15:00 на бясплатную экскурсію па выставе «Пераўтвораныя ў попел. Генацыд беларускага народа на тэрыторыі Нясвіжскага раёна ў гады вайны». Прыходзьце, каб ушанаваць памяць ахвяр і даведацца больш аб гэтай трагічнай старонцы гісторыі.