Дню Перамогі прысвячаецца…
Запрашаем несвіжан і гасцей нашага горада прыняць удзел у святочных мерапрыемствах музея-запаведніка "Нясвіж", прымеркаваных да 77-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Акцыя ў рамках Года гістарычнай памяці "Дню Перамогі прысвячаецца…" аб'ядноўвае ў сабе цыкл мерапрыемстваў у азнаменаванне гэтай важнай памятнай для нашай краіны даты.
Пры наведванні палацавага ансамбля ў рамках акцыі "Дзецям вайны" тым, чыё дзяцінства было скалечана жахамі таго страшнага часу, будуць уручацца памятныя сувеніры ад музея-запаведніка.
У 11.00, 12.00 усе жадаючыя могуць наведаць бясплатную экскурсію па часовай экспазіцыі «Пераўтвораныя ў попел. Генацыд беларускага народа на тэрыторыі Нясвіжскага раёна ў гады вайны», якая нядаўна адкрылася ў палацы.
У аддзеле экскурсійнай і культурнай дзейнасці "Ратуша" ў гэты святочны дзень наведвальнікі, як дарослыя, так і дзеці, могуць стаць удзельнікамі майстар-класа па вырабе памятнага сувеніра - бутаньеркі "Кветка Вялікай Перамогі". Выкананая сваімі рукамі, яна стане выдатным аксэсуарам да гэтай знамянальнай даты, як сімвал памяці аб загінуўшых героях.
Запрашаем усіх наведаць музей-запаведнік «Нясвіж» у гэтыя майскія дні!
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: