Фестываль камернай музыкі "Нясвіж: даўніна і сучаснасць"
З 26 па 28 жніўня ў Тэатральнай зале Палацавага ансамбля адбудзецца фестываль камернай музыкі "Нясвіж: даўніна і сучаснасць".
Адданых прыхільнікаў класічнага музычнага мастацтва чакае насычаная праграма ў фармаце шасці канцэртаў, якія ўключаюць шэдэўры камернай музыкі вядомых сусветных кампазітараў, а таксама беларускіх аўтараў.
Так, 26 жніўня а 18 гадзіне пачнецца канцэртная праграма "Вівальдзі і Пьяццола" (набыць квіткі Вивальди и Пьяццолла 26.08.2022 Дворцовый ансамбль купить билеты - kvitki.by).
27 жніўня ўвазе гледачоў будуць прапанаваны тры канцэрты: "Шапэн у замку" (пачатак у 12.00, набыць квіткі Шопен в замке 27.08.2022 Дворцовый ансамбль купить билеты - kvitki.by); "Канцэрт дуэта Корсак - Кале" (пачатак у 18.00, набыць квіткі Концерт дуэта Корсак-Калле 27.08.2022 Дворцовый ансамбль купить билеты - kvitki.by) і "Ноч у замку" (пачатак у 21.00, набыць квіткі Ночь в замке 27.08.2022 Дворцовый ансамбль купить билеты - kvitki.by).
У нядзелю, 28 жніўня, фестывальная праграма завершыцца двума канцэртамі: "Мары пра Нясвіж" (пачатак у 13.00, набыць квіткі Мары пра Нясвіж 28.08.2022 Дворцовый ансамбль купить билеты - kvitki.by) і "Даўніна і сучаснасць" (пачатак у 17.00, набыць квіткі Даўніна і сучаснасць 28.08.2022 Дворцовый ансамбль купить билеты - kvitki.by).
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: