ГРАНД КІРМАШ у Палацы!
Дарагія сябры!
2-3 ЖНІЎНЯ 2025 г. музей-запаведнік “Нясвіж” запрашае на
мерапрыемства "ГРАНД КІРМАШ у Палацы".
Прыгожая традыцыя ўпрыгожваць палацавую плошчу кветкамі падорыць шмат цудоўных эмоцый і памятных фота ўсім, хто наведае наша свята!
У суботу і нядзелю з 11.30 да 17.00 вас чакаюць фларыстычныя майстар-класы, паказы адзення беларускіх дызайнераў, кірмаш рамеснікаў і шмат іншага! А таксама ў праграме 2 жніўня – выступленне дзіцячай школы балета, а 3 жніўня – майстар-класы па сярэднявечных танцах і падвядзенне вынікаў конкурсу па фларыстыцы "Кубак Нясвіжа".
Кошт уваходнага білета на мерапрыемства:
30 руб. для дарослых, 18 руб. для школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў, шматдзетных сем'яў (у кошт білета ўваходзіць наведванне музейнай экспазіцыі, выставачнага праекта "Золата іканастасаў. Мастацтва беларускіх майстроў у Маскве" і мерапрыемстваў праграмы ў Цэнтральным двары).
З 11.30 да 17.00 можна наведаць праграму ў Цэнтральным двары без наведвання экспазіцыі Палаца.
Кошт білета:
10 руб. для дарослых, 7 руб. для школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў, шматдзетных сем'яў.
З 17.00 да 19.00 экспазіцыя Палаца працуе ў звычайным рэжыме (продаж білетаў – да 18.00 у касе Палаца, да 17.30 у інфармацыйна-касавым цэнтры).