II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Перспектывы развіцця турызму ў сучасных умовах: сусветныя тэндэнцыі і рэгіянальныя кантэксты»
28 верасня 2022 года на базе ДУ «Нацыянальнае агенцтва па турызме» прайшла II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Перспектывы развіцця турызму ў сучасных умовах: сусветныя тэндэнцыі і рэгіянальныя кантэксты», прысвечаная Сусветнаму дню турызму і ў рамках Савета па турызме дзяржаў – удзельніц СНД.
Мэта канферэнцыі – стварэнне камунікацыйнай пляцоўкі для абмеркавання існуючых тэндэнцый у навуковых даследаваннях, выяўлення праблем і вызначэння перспектыў развіцця ўнутранага турызму, абмену лепшымі практыкамі турысцка-экскурсійнай дзейнасці, пошуку рашэнняў праблем у галіне менеджменту і маркетынгу турысцкай індустрыі і інш.
На канферэнцыі з дакладам «Міжнародны валанцёрскі экалагічны летнiк «Спадчына Радзівілаў» як спосаб папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны ў турыстычнай дзейнасці» выступіў вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» Мазалеўскі Вячаслаў Іванавіч.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: