Кадэцкая школа князя Радзівіла
Пачынаючы з 1 мая па 31 ліпеня кожную суботу музей-запаведнік “Нясвіж” запрашае на тэатралізаваную праграму “Кадэцкая школа князя Радзівіла”. Менавіта ў Нясвіжы амаль тры стагоддзі таму быў заснаваны кадэцкі корпус – першая на тэрыторыі сучаснай Беларусі навучальная ўстанова, у якой рыхтавалі афіцэраў і закладалі традыцыі патрыятычнага выхавання на нашых землях.
Якімі якасцямі павінны былі валодаць навучэнцы кадэцкага корпуса? Навошта кадэты засвоівалі рыторыку і маляванне? Якімі поспехамі яны маглі ганарыцца? На гэтыя і многяі іншыя пытанні можна атрымаць адказы ў суботняй кадэцкай школе Радзівілаўскага палаца. Адкрываем турыстычны сезон і чакаем усіх у Нясвіжы!
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: