«Калядны баль з прыгодамі» — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

«Калядны баль з прыгодамі»

«Калядны баль з прыгодамі»

Хочацца чараўніцтва і свята!

Такія думкі наведваюць кожнага жыхара нашай планеты напярэдадні Новага года і Калядаў. У гэты час усім, ад малога да вялікага, хочацца верыць у цуды, у тое, што немагчымае магчыма. Напрыклад, апынуцца на іншым краі свету, або на сапраўдным балі, дзе ўсе жадаючыя могуць не проста паглядзець на дзейства, але і паўдзельнічаць у ім, адчуўшы сябе сапраўднымі паненкамі або кавалерамі з мінулых эпох.

Атмасфера навагодніх і калядных баляў XVIII-XIX стагоддзяў, старажытныя танцы, бальныя гульні, падарункі і, вядома ж, прыгоды, усё гэта чакае Вас у Нясвіжскай ратушы з 20 снежня 2021 года па 10 студзеня 2022 года.

Дадатковая інфармацыя і браніраванне па тэлефонах: +375 1770 2 39 55, +375 1770 2 21 47.

Працягласць: 60 хвілін.

Узрост удзельнікаў: ад 9 год.

Колькасць удзельнікаў: да 15 чалавек.

Кошт: 150 BYN.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: