"Храмавае дойлідства Нясвіжа"
З 01.06.2022 г. па 30.09.2022 г. у помніку архітэктуры Слуцкая брама дзейнічае часовая экспазіцыя "Храмавае дойлідства Нясвіжа".
Агульнавядома, што горад Нясвіж і Нясвіжскі раён заўсёды быў і застаецца шматканфесійным рэгіёнам. На працягу стагоддзяў тут жылі прадстаўнікі розных веравызнанняў. Найбольшае распаўсюджванне атрымалі такія канфесіі, як каталіцызм, праваслаўе і ўніяцтва. У залежнасці ад часавага перыяду і абставінаў у рознай ступені дамінавала адна над іншай.
З ходам часу каталіцкія храмы зачыняліся або перарабляліся ў праваслаўныя ці уніяцкія. На жаль, не ўсе з іх захаваліся да нашага часу. І адзінымі сведчаннямі іх існавання з'яўляюцца толькі архіўныя запісы ў старадаўніх дакументах і рэдкія ілюстрацыі. Некаторыя з іх можна ўбачыць на выставе.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: