Кіраванне аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Кіраванне аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

Кіраванне аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

1 сакавіка на базе музея-запаведніка “Нясвіж” прайшоў семінар-практыкум, прысвечаны актуальным пытанням кіравання аб’ектамі Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі адміністрацыі музея-запаведніка “Нясвіж”, музея “Замкавы комплекс “Мір”, Нясвіжскага райвыканкама, каталіцкага касцёла. Вядучай семінара выступіла член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Ала Сташкевіч.

Галоўнай тэмай стала абмеркаванне паслядоўнасці дзеянняў пры складанні менэджмент-плана. Гэты дакумент вызначае асноўныя захады па кіраванні аб’ектамі ЮНЕСКА на доўгатэрміновую перспектыву. У ім улічваецца цэлы шэраг культурных, эканамічных, горадабудаўнічых, адукацыйных і іншых фактараў. З улікам важнасці дакумента да яго распрацоўкі прыцягваецца шырокае кола зацікаўленых асоб, а складанню папярэднічае грамадскае абмеркаванне. Як адзначылі ўдзельнікі семінара, наперадзе працяглая і карпатлівая праца, але першы крок у гэтым накірунку сёння зроблены: вызначаны арыенціры і напрамак далейшых дзеянняў.

Для даведкі: у Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ўнесены “архітэктурны, жылы і культурны комплекс Радзівілаў у Нясвіжы”, у які ўваходзяць палацава-паркавы ансамбль і касцёл Божага Цела з радзівілаўскай крыптай. Ахоўная зона помніка ахоплівае тэрыторыю плошчай 120 га, буферная (цэнтральная частка Нясвіжа і Новае места) – 292 га.

 

Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін

https://t.me/niasvizh_museum

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: